Цэнтр прыняў удзел у акцыі “Разам для зялёнай Беларусі!”

У рэспубліцы стартавала акцыя па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні і азеляненні населеных пунктаў “Разам для зялёнай Беларусі!”. Работнікі Цэнтра па г. Мінску і абласцях традыцыйна прынялі актыўны ўдзел у мерапрыемстве.
Агульнымі намаганнямі быў выкананы значны аб’ём работ па азеляненні прылеглых тэрыторый, паркаў і сквераў.
Работнікі Цэнтра высадзілі больш за 800 кустоў і 100 дрэў, а таксама забяспечылі догляд раней высаджаных зялёных насаджэнняў.
Аддзел дзяржаўнай экалагічнай экспертызы па Брэсцкай вобласці: г. Брэст
Аддзел дзяржаўнай экалагічнай экспертызы па Віцебскай вобласці: г. Віцебск
Аддзел дзяржаўнай экалагічнай экспертызы па Магілёўскай вобласці: г. Магілёў
Аддзел дзяржаўнай экалагічнай экспертызы па Гомельскай вобласці: г. Гомель
Аддзел дзяржаўнай экалагічнай экспертызы па Гродзенскай вобласці: гарады Гродна, Ліда, Слонім, Смаргонь.
Запрашаем кожнага неабыякавага жыхара нашай краіны прыняць удзел у акцыі “Разам для зялёнай Беларусі!” для захавання прыроды роднага краю!