Калектыў Рэспубліканскага цэнтра дзяржаўнай экалагічнай экспертызы, падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Мінпрыроды на чале з дырэктарам Аляксандрам Булакам прыняў удзел у міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Забеспячэнне гідраметэаралагічнай бяспекі ва ўмовах зменлівасці і змянення клімату”, прымеркаванай да 100-годдзя з дня ўтварэння дзяржаўнай гідраметэаралагічнай службы Рэспублікі Беларусь, якая прайшла на базе бізнес-цэнтра “Вікторыя” ў кангрэс-холе “Юпітэр”.
Цэнтр віншуе калектыў Дзяржаўнай установы “Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя” са 100-гадовым юбілеем і жадае працвітання і далейшых поспехаў у прафесійнай дзейнасці!