Цэнтр падтрымаў акцыю “Каляндар і кніга памяці»

Калектыў Цэнтра далучыўся да культурна-патрыятычнай акцыі «каляндар і кніга памяці» на пл.перамогі ў Мінску.

З 22 чэрвеня па 3 ліпеня ў Мінску кожны дзень ускладаюць кветкі, адрываюць ліст календара і пакідаюць памятны запіс у кнізе памяці.

“Каляндар памяці” адлічвае дні да ключавога моманту ў гісторыі Беларусі – вызвалення Мінска і ўсёй нашай Радзімы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Удзельнікі мітынгу ўсклалі кветкі да манумента Перамогі, ушанавалі памяць загінулых хвілінай маўчання і ўрачыста перавярнулі яшчэ адну старонку сімвалічнага календара памяці з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны.