Цэнтр далучыўся да акцыі «Дай лесу новае жыццё!»

Супрацоўнікі Рэспубліканскага цэнтра дзяржаўнай экалагічнай экспертызы, падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Мінпрыроды, разам з дырэктарам Аляксандрам Булакам, актыўна ўдзельнічалі ў рэспубліканскай добраахвотнай акцыі “Дай лесу новае жыццё!”, якая стартавала ў Беларусі 12 кастрычніка па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі.
У рамках акцыі высадка саджанцаў елкі і дуба ажыццяўлялася на тэрыторыі Дзяржаўнай спецыялізаванай лесагаспадарчай установы “Бараўлянскі спецлясгас” Ратамскага лясніцтва. Гэтае мерапрыемства сабрала мноства ўдзельнікаў, сярод якіх былі не толькі супрацоўнікі Цэнтра, але і супрацоўнікі Рэспубліканскага навукова -даследчага унітарнага прадпрыемства «Бел НДЦ «Экалогія». Сумеснымі намаганнямі было высаджана 2497 саджанцаў на тэрыторыі 0,4 га.
Аляксандр Булак адзначыў:
«Удзел у акцыях па пасадцы дрэў стаў для нас добрай традыцыяй. Гэта не проста разавае мерапрыемства, а важны крок да фарміравання ўстойлівага стаўлення да прыроды. Клопат аб прыродзе – гэта пастаянны працэс, і мы будзем прыкладаць усе намаганні для захавання і аднаўлення беларускіх лясоў.
Падобныя акцыі адыгрываюць ключавую ролю ў павышэнні экалагічнай дасведчанасці і фарміраванні ў людзей паважлівага стаўлення да лясной гаспадаркі. Кожнае дрэва, пасаджанае сёння, з’яўляецца фундушам у заўтрашні дзень нашай прыроды. Гэтае мерапрыемства нагадвае ўсім нам пра тое, як важна клапаціцца пра нашу экасістэму.
Мы спадзяемся, што ўдзел у такіх акцыях стане прыкладам для іншых арганізацый і грамадзян, натхняючы іх на дзеянні па абароне і аднаўленні прыродных рэсурсаў нашай краіны».
Далучайцеся да нас у гэтай важнай місіі! Давайце разам дарыць лясам новае дыханне і клапаціцца аб нашым родным краі!