Цэнтр далучыўся да экалагічнай акцыі «Палі дрэва – захавай яму жыццё!»

Рэспубліканскі цэнтр дзяржаўнай экалагічнай экспертызы, падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Мінпрыроды прыняў удзел у акцыі “Палёў дрэва – захавай яму жыццё!”, аб’яўленай Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь у сувязі з гарачым надвор’ем, якое ўсталявалася на тэрыторыі краіны.
Супрацоўнікі Цэнтра ажыццявілі паліў дрэў і кустоў, высаджаных у вясновы перыяд гэтага года, а таксама ў папярэднія гады.
Цэнтр заклікае ўсіх неабыякавых грамадзян унесці свой уклад, прыняўшы ўдзел у паліве зялёных насаджэнняў не толькі вакол сваіх дамоў, але і ў парках, алеях і скверах.
Рэкамендацыі спецыялістаў па паліве:
Паклапоцімся пра прыгажосць роднага краю разам!