22 лістапада 2024 г. у г. Мінску ў гатэлі “Прэзідэнт-Гатэль” (круглая зала) пад старшынствам міністраў беларускага і расійскага прыродаахоўных ведамстваў – Сяргея Міхайлавіча Масляка і Аляксандра Аляксандравіча Казлова адбудзецца 7-е Сумеснае пасяджэнне калегій Міністэрства прыродных рэсурсаў аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь і Міністэрства прыродных рэсурсаў і экалогіі Расійскай Федэрацыі.
На пасяджэнні будуць разгледжаны пытанні супрацоўніцтва ў галіне аховы і рацыянальнага выкарыстання трансгранічных водных аб’ектаў, біяразнастайнасці і развіцця трансгранічнай сеткі асабліва ахоўных прыродных тэрыторый, правядзення дзяржаўнай экалагічнай экспертызы, гідраметэаралогіі і маніторынгу навакольнага асяроддзя, у сферы геалогіі і нетракарыстання, у сферы абыходжання з адходамі вытворчасці і спажывання.