
Сёння Міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Худык з працоўным візітам наведаў Віцебскую вобласць. У першай палове дня кіраўнік прыродаахоўнага ведамства прыняў удзел у пасяджэнні Гарадоцкага раённага выканаўчага камітэта па пытанні выканання ў рэгіёне патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 г. №1 “Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны”.
У ходзе пасяджэння Андрэй Худык падкрэсліў асаблівую важнасць Дырэктывы нумар 1 і неабходнасць сістэматычнай работы ў адпаведнасці з яе нормамі і патрабаваннямі. Рэзюмуючы прадстаўленую інфармацыю, кіраўнік Мінпрыроды адзначыў дастойныя вынікі, дасягнутыя ў гэтай сферы за два дзесяцігоддзі.

Пасля мерапрыемства Міністр правёў выязны прыём грамадзян, дзе таксама прысутнічалі старшыня Гарадоцкага райвыканкама, дырэктар ДЛУ «Гарадоцкі лясгас» і прадстаўнік філіяла «Віцебскводаканал» УП «Віцебскаблводаканал».
Да кіраўніка Мінпрыроды звярнуліся жыхары Гарадка і вёскі Смолаўка Гарадоцкага раёна. Заяўнікаў цікавілі пытанні вырубкі лесу ў Смалоўскім лясніцтве і нізкай якасці водазабеспячэння ў адным з дамоў на вуліцы Гагарына ў Гарадку.
У ходзе прыёму грамадзянам былі дадзены вычарпальныя растлумачэнні па кожным асобным выпадку ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам. Пытанні, выкладзеныя ў зваротах, узяты на асаблівы кантроль кіраўніцтва і ўпаўнаважаных службаў рэгіёну.