Андрэй Худык: Праблем з падрыхтоўкай прыродаахоўных кадраў у Беларусі сёння няма

Праблем з падрыхтоўкай прыродаахоўных кадраў у Беларусі няма – такое меркаванне сёння выказаў Міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Худык падчас наведвання факультэта геаграфіі і геаінфарматыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, дзе прайшла сустрэча ў рамках дыялогавай пляцоўкі «Шлях да высокакваліфікаваных кадраў у галіне прыродакарыстання праз актыўнае узаемадзеянне з арганізацыямі – заказчыкамі кадраў». Удзельнікамі мерапрыемства сталі каля ста студэнтаў, выкладчыкаў факультэта і кіраўніцтва ВНУ.
“Мы цесна супрацоўнічаем з беларускімі ВНУ ў частцы падрыхтоўкі кадраў для прыродаахоўнай галіны краіны”, – адзначыў кіраўнік ведамства. – Але, вядома ж, рыхтуем не ўсе спецыяльнасці ў галіне аховы прыроды, таму што існуе вялікая колькасць напрамкаў дзейнасці ў гэтай сферы. Аднак падрыхтоўка ключавых спецыялістаў – сіноптыкаў, геолагаў, эколагаў – у нас вядзецца. Прычым мы атрымліваем спецыялістаў высокага прафесійнага ўзроўню ў дастатковай колькасці».
Пры гэтым Андрэй Худык не выключае, што гэты пералік у будучыні зыходзячы з пастаўленых задач будзе дапоўнены: «Мяркую, нейкія вузкія напрамкі трэба яшчэ выявіць і абмеркаваць, і, магчыма, мы будзем прапаноўваць дапоўніць гэты пералік. Але ўсё гэта ў працэсе працы. Прыкладна такая ж сітуацыя была з сіноптыкамі, калі Кіраўнік дзяржавы паставіў задачу палепшыць работу Белгідрамета».
Падчас сустрэчы з калектывам факультэта і студэнтамі Міністр, у першую чаргу, абазначыў значнасць тэмы дыялогу, падкрэсліўшы важнасць якаснай адукацыі не толькі ў кантэксце 2024 года – Года якасці, але і для паспяховай будучыні нашай краіны ў цэлым. «Як сказаў наш Прэзідэнт, Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка, на нядаўняй нарадзе па пытаннях адукацыі, «Без навукі і адукацыі не можа быць ніякай якасці», – адзначыў ён.
Таксама ва ўступленні кіраўнік ведамства падкрэсліў асаблівую ролю Мінпрыроды ў эканоміцы краіны, якая заключаецца ў стварэнні спрыяльных умоў для функцыянавання ўсіх яе галін.
У аснову дыялогавай пляцоўкі леглі наступныя тэмы і пытанні:
Таксама Андрэй Худык азнаёміў удзельнікаў мерапрыемства з дзейнасцю падпарадкаваных арганізацый Мінпрыроды, створаных у іх умовах для замацавання маладых спецыялістаў, найперш фінансавым стымуляванні, і запрасіў будучых выпускнікоў на работу ў сістэму прыродаахоўнага ведамства.
У рамках свайго даклада, Міністр падрабязна спыніўся на вострай праблеме польскага загараджальнага збудавання ў Белавежскай пушчы і анансаваў важнае мерапрыемства міжнароднага маштабу па прасоўванні вырашэння гэтага пытання.
«На працягу апошніх трох гадоў Мінпрыроды вядзе актыўную работу па абароне трансгранічнага аб’екта сусветнай спадчыны ЮНЕСКА “Белавежская пушча”. Узведзены польскімі ўладамі плот на тэрыторыі дадзенага ўнікальнага прыроднага комплексу наносіць непапраўную шкоду экасістэмам, жывёльнаму і расліннаму свету.
І толькі ў верасні 2023 года падчас 45-й пашыранай сесіі Камітэта сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ўпершыню на міжнародным узроўні была прызнана неабходнасць арганізацыі рэактыўнай маніторынгавай місіі міжнародных навуковых экспертаў на аб’ект з мэтай аб’ектыўнай ацэнкі сітуацыі “на месцы”. Чакаецца, што гэты візіт адбудзецца ў сакавіку бягучага года», – распавёў ён.
На заканчэнне выступлення Андрэй Худык удзяліў асаблівую ўвагу маючай адбыцца важнай грамадска-палітычнай падзеі ў краіне – адзінаму дню галасавання па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў і Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Міністр нагадаў студэнтам аб важнасці выказвання ўласнай грамадзянскай пазіцыі: “Упэўнены, што ўсе разумеюць значнасць дадзеных прадстаўнічых і заканадаўчых органаў для ўсіх сфер дзейнасці нашай дзяржавы”.
В продолжение диалоговой площадки были заслушаны доклады студентов географических специальностей, которые кратко представили результаты своих научных исследований в области мониторинга и управления природными ресурсами.
Рэзюмуючы прадстаўленую інфармацыю, Андрэй Худык адзначыў вялікі навуковы патэнцыял выступоўцаў і выказаў пажаданне студэнтам перавесці іх даследаванні на новы ўзровень і давесці да рэалізацыі, згадаўшы, што Мінпрыроды гатова аказаць садзейнічанне.
Мерапрыемства завяршылася прамым дыялогам Міністра з аўдыторыяй у выглядзе сесіі адказаў і пытанняў. У ходзе дыскусіі былі ўзняты тэмы інвестыцыйнай запатрабаванасці радовішчаў карысных выкапняў, перададзеных для канцэсійнага асваення; ролі новых тэхналогій для дасягнення кліматычных мэт па Парыжскаму пагадненню; падтрымкі Мінпрыроды развіцця праектаў па выкарыстанні RDF-паліва; маючых адбыцца мерапрыемстваў у сістэме прыродаахоўнага ведамства, прымеркаваных да Года якасці.
З выкарыстаннем матэрыялаў сайт SB.by