
Сёння адбылася сустрэча першага намесніка Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Аляксандра Корбута з Міністрам прыродакарыстання і экалогіі Рэспублікі Башкартастан Расійскай Федэрацыі Ніязам Фазылавым.
У ходзе перагавораў удзельнікі абмяняліся інфармацыяй аб падыходах да рэалізацыі палітыкі ў галіне аховы навакольнага асяроддзя і рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў, у таксама вызначылі перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва.
Асаблівая ўвага была ўдзелена развіццю кааперацыі ў галіне абыходжання з адходамі, уключаючы адходы 1 і 2 класа небяспекі, цвёрдыя камунальныя адходы, захавання біялагічнай разнастайнасці, кіравання асабліва ахоўнымі прыроднымі тэрыторыямі, а таксама ў сферы аналітычнага кантролю ў галіне аховы навакольнага асяроддзя.
Па выніках сустрэчы беларускі і расійскі бакі дамовіліся абменьвацца дэлегацыямі для вывучэння вопыту работы ў прыродаахоўнай галіне і павышэння экспертнага патэнцыялу супрацоўнікаў экалагічнай галіны.