
Мерапрыемства адбылося ў рамках рэалізацыі праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі “Развіццё экалагічнага турызму для садзейнічання зялёнаму пераходу да інклюзіўнага і ўстойлівага росту”, каардынацыю якой ажыццяўляе Мінпрыроды ў партнёрстве з ПРААН пры фінансавай падтрымцы Расійскай Федэрацыі.
Пяць дзён (з 5 па 9 лютага бягучага года) кіруючыя работнікі і спецыялісты асабліва ахоўных прыродных тэрыторый (ААПТ) і тэрытарыяльных органаў прыродаахоўнага ведамства апускаліся ў пытанні арганізацыі, развіцця і прасоўвання экалагічнага турызму на мясцовым узроўні.
Удзельнікі курсаў атрымалі агульнае ўяўленне аб тым, што адбываецца ў сферы беларускага экатурызму – ад прававых аспектаў рэгулявання, актуальнага стану да магчымасцей ААПТ у гэтай галіне. пры арганізацыі экалагічнага турызму.