Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя інфармуе, што з 26 красавіка 2024 года набывае моц пастанова Мінпрыроды ад 15 снежня 2023 г. № 15-Т «Аб зацвярджэнні экалагічных нормаў і правілаў», якім зацверджаны ЭкаНіП 17.06.01-006-2023 «Ахова навакольнага асяроддзя і прыродакарыстанне. Гідрасфера. Нарматывы якасці вады паверхневых водных аб’ектаў». У складзе ЭкаНіП устаноўлены патрабаванні па вызначэнні нарматываў якасці вады паверхневых водных аб’ектаў. Значэнні гранічна дапушчальных канцэнтрацый хімічных і іншых рэчываў у вадзе паверхневых водных аб’ектаў з’яўляюцца навукова абгрунтаванымі.
Адначасова пастанова Мінпрыроды ад 30 сакавіка 2015 г. нумар 13 “Аб устанаўленні нарматываў якасці вады паверхневых водных аб’ектаў” пастановай Мінпрыроды ад 29 студзеня 2024 г. № 1 прызнаецца страціўшым сілу.