Аляксандр Аляксандравіч Булак нарадзіўся ў 1988 годзе ў в.Бенін Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці.
У 2010 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт, у 2022 годзе – Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
У перыяд з 2010 па 2014 год працаваў ляснічым Карэліцкага лясніцтва дзяржаўнай лесагаспадарчай установы «Навагрудскі лясгас».
З 2014 года па 2015 год ляснічым Дзяржынскага лясніцтва дзяржаўнай лесагаспадарчай установы «Мінскі лясгас».
З 2016 па 2021 гады – ляснічым Ратамскага лясніцтва Бараўлянскага спецлясгаса Мінскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання.
З 2021 па 2022 гады – намеснікам старшыні Мінскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
29 лістапада 2022 года назначаны на пасаду дырэктара дзяржаўнай установы адукацыі “Рэспубліканскі цэнтр дзяржаўнай экалагічнай экспертызы, падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў” Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь.
Мельнічэнка
Дзмітрый Аляксандравіч
Намеснік дырэктара па вучэбнай і навуковай рабоце
Дзмітрый Аляксандравіч Мельнічэнка нарадзіўся ў 1975 годзе ў Мінску.
У 1994 годзе з адзнакай скончыў Мінскі радыётэхнічны каледж, у 1997 годзе – Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі, у 2000 годзе – аспірантуру універсітэта.
У перыяд з 2000 па 2017 год працаваў на розных пасадах у Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі.
З 2008 па 2011 гады – прарэктарам па навуковай рабоце Установы адукацыі “Вышэйшы дзяржаўны каледж сувязі”.
27 верасня 2017 года назначаны на пасаду намесніка дырэктара па вучэбнай і навуковай рабоце дзяржаўнай установы адукацыі «Рэспубліканскага цэнтра дзяржаўнай экалагічнай экспертызы, падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў» Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь.
Кандыдат тэхнічных навук. Дацэнт па спецыяльнасці “Экалогія”.
Мае Падзяку Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь.
Жук
Таццяна Анатольеўна
Намеснік дырэктара па агульных пытаннях
Таццяна Анатольеўна Жук нарадзілася ў 1981 годзе ў г.Слоніме Гродзенскай вобласці.
У 2003 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, у 2015 годзе – Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
У перыяд з 2004 па 2007 год працавала юрыстам у дзяржаўнай установе «НДПТГ хлебапрадукт» Дэпартамента па хлебапрадуктах Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.
З 2007 па 2018 гады – на розных пасадах у Федэрацыі прафсаюзаў Рэспублікі Беларусь.
16 студзеня 2018 года назначана на пасаду намесніка дырэктара па агульных пытаннях дзяржаўнай установы адукацыі “Рэспубліканскі цэнтр дзяржаўнай экалагічнай экспертызы, падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў” Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь.
Рачэўскі
Яўген Аляксандравіч
Намеснік дырэктара па дзяржаўнай экалагічнай экспертызе
Яўген Аляксандравіч Рачэўскі нарадзіўся ў 1973 годзе ў Мінску.
У 1995 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.
З 2010 года працаваў на розных пасадах у сістэме Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь.
3 верасня 2018 года назначаны на пасаду намесніка дырэктара па дзяржаўнай экалагічнай экспертызе дзяржаўнай установы адукацыі “Рэспубліканскі цэнтр дзяржаўнай экалагічнай экспертызы, падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў” Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь.