Паважаныя наведвальнікі!
Мы рады вітаць вас на нашым афіцыйным абноўленым сайце дзяржаўнай установы адукацыі “Рэспубліканскі цэнтр дзяржаўнай экалагічнай экспертызы, падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў” Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь.
Кіруючыся дэвізам «Укладваючы ў сучаснасць, ствараем будучыню!», кожны супрацоўнік Цэнтра выконвае сваю працу на высокім арганізацыйным узроўні, што дазваляе нам з дробязяў пабудаваць цэлае.
Асноўнымі напрамкамі дзейнасці Рэспубліканскага цэнтра дзяржаўнай экалагічнай экспертызы, падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Мінпрыроды з’яўляюцца:
Спадзяемся, што вы знойдзеце тут адказы на пытанні, якія вас цікавяць. Будзем рады плённаму супрацоўніцтву!
Булак Аляксандр Аляксандравіч Дырэктар
Заснавальнікі і органы дзяржаўнага кіравання
Заснавальнікам і органам дзяржаўнага кіравання Установы з’яўляецца Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь (далей – Мінпрыроды).
Установа з’яўляецца некамерцыйнай арганізацыяй і ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, Статутам і рашэннямі Мінпрыроды.
Асноўныя напрамкі дзейнасці
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Рэспубліканскі цэнтр дзяржаўнай экалагічнай экспертызы, падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў” Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь праводзіць дзяржаўную экалагічную экспертызу, падвышэнне кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў у галіне аховы навакольнага асяроддзя і рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў, у тым ліку гідраметэаралагічнай дзейнасці, экалагічнай сертыфікацыі і экалагічнага аўдыту, правядзення дзяржаўнай экалагічнай экспертызы, стратэгічнай экалагічнай ацэнкі і ацэнкі ўздзеяння на навакольнае асяроддзе.
Адукацыйны працэс
Ключавой мэтай адукацыйнай дзейнасці Цэнтра з’яўляецца фармаванне, удасканаленне прафесійных кампетэнцый кіруючых работнікаў і спецыялістаў у галіне аховы навакольнага асяроддзя і рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў, неабходных пры планаванні і ажыццяўленні гаспадарчай і іншай дзейнасці.
Навучальны працэс будуецца на прынцыпах сістэмнасці і забеспячэння кампетэнтнаснага падыходу, прымяненні актыўных метадаў навучання пры рэалізацыі адукацыйных праграм. Слухачам прадастаўляюцца інфармацыйныя і тэхнічныя рэсурсы – камп’ютарны клас, мультымедыйнае суправаджэнне заняткаў. Актыўна прымяняюцца інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі, у тым ліку праводзяцца навучальныя заняткі ў фармаце вэбінара (анлайн).
Навучальныя заняткі праводзяць вопытныя спецыялісты-практыкі Цэнтра, падпарадкаваных арганізацый Мінпрыроды, камітэтаў прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, работнікамі вытворчых прадпрыемстваў і арганізацый рэальнага сектара эканомікі, якія маюць высокую кваліфікацыю ў галіне ўласнай прафесійнай дзейнасці і рэалізуюць практыкаарыентаваны падыход у навучанні.
Паслугі Цэнтра
Рэспубліканскі цэнтр дзяржаўнай экалагічнай экспертызы, падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Мінпрыроды прадастаўляе паслугі гасцініцы “ЭкаДом”, кафэ “ЭкаПаўза” і ФАЦ “ЭкаСпорт”.
Для правядзення семінараў, форумаў, канферэнцый, перамоў і сустрэч Установа дае ў арэнду сучасныя залы, абсталяваныя інфакамунікацыйнымі сродкамі і абсталяваннем.
Апошнія навіны Цэнтра