7 верасня – Міжнародны дзень чыстага паветра для блакітнага неба

Штогод 7 верасня адзначаецца Міжнародны дзень чыстага паветра для блакітнага неба, які закліканы павысіць дасведчанасць аб праблемах забруджвання паветра і яго ўздзеянні на здароўе чалавека і экалогію.
Якасць паветра непасрэдна ўплывае на здароўе людзей, экасістэмы і клімат.
Увага надаецца неабходнасці калектыўных намаганняў па паляпшэнню якасці паветра і мінімізацыі выкідаў забруджвальных рэчываў.
Міжнародны дзень чыстага паветра для блакітнага неба нагадвае нам аб тым, што кожны з нас можа і павінен дзейнічаць для захавання чысціні нашага паветра. Нам неабходна аб’яднаць намаганні, прасоўваць устойлівыя практыкі і падтрымліваць ініцыятывы, накіраваныя на абарону навакольнага асяроддзя.