Сістэма аховы навакольнага асяроддзя функцыянуе ў рэспубліцы з 1960 года, з моманту ўтварэння Дзяржаўнага камітэта Савета Міністраў БССР па ахове прыроды (пастанова Савета Міністраў БССР ад 29 жніўня 1960 г. № 480)
Дзяржаўны камітэт Савета Міністраў БССР па ахове прыроды ўтвораны з улікам вялікага дзяржаўнага значэння справы аховы прыроды і рацыянальнага выкарыстання прыродных багаццяў Беларускай ССР.
На Дзяржкамаховыпрыроды былі ўскладзены абавязкі па захаванні, аднаўленні і ўзбагачэнні прыродных рэсурсаў, кантролі за іх рацыянальным выкарыстаннем, ахове і кантролі за рацыянальным выкарыстаннем водных рэсурсаў рэспублікі і перададзены наступныя дзяржаўныя структуры:
- Дзяржаўная інспекцыя па ахове рыбных запасаў і рэгуляванні рыбалоўства пры Савеце народнай гаспадаркі БССР;
- Упраўленне паляўнічай гаспадаркі і запаведнікаў Галоўнага ўпраўлення лясной гаспадаркі пры Савеце Міністраў БССР;
- Бярэзінскі дзяржаўны запаведнік, а таксама Валмянскі, Ленінскі, Казянскі, Налібоцкі, Чэрыкаўскі і Чачэрскі паляўнічыя заказнікі.
У 1990 г. Законам Беларускай ССР ад 16 ліпеня 1990 г. “Аб унясенні змяненняў у Закон Беларускай ССР “Аб Савеце Міністраў Беларускай ССР” Дзяржаўны камітэт БССР па ахове прыроды быў перайменаваны ў Дзяржаўны камітэт Рэспублікі Беларусь па экалогіі, а ў 1994 г. пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 сакавіка 1994 г. № 145 “Аб удасканаленні структуры органаў дзяржаўнага кіравання Рэспублікі Беларусь і скарачэнні расходаў на іх утрыманне” Дзяржаўны камітэт Рэспублікі Беларусь па экалогіі пераўтвораны ў Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь.
Цяпер галоўнымі задачамі Мінпрыроды з'яўляюцца:
- правядзенне адзінай дзяржаўнай палітыкі ў галіне аховы навакольнага асяроддзя і рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў, выкарыстання і аховы нетраў, а таксама гідраметэаралагічнай дзейнасці ў адпаведнасці з заканадаўствам;
- ажыццяўленне дзяржаўнага кіравання ў галіне вывучэння, аховы, узнаўлення і рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў, у тым ліку нетраў, вод, жывёльнага і расліннага свету, аховы навакольнага асяроддзя, а таксама дзяржаўнага рэгулявання ў галіне гідраметэаралогіі, экалагічнай сертыфікацыі;
- каардынацыя дзейнасці іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, арганізацый у галіне забеспячэння экалагічнай бяспекі, аховы навакольнага асяроддзя і рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў, у тым ліку нетраў, гідраметэаралагічнай дзейнасці, аховы атмасфернага паветра, азонавага слоя, рацыянальнага выкарыстання і аховы водных рэсурсаў, змякчэнні наступстваў змены клімату і адаптацыі да змен клімату;
- ажыццяўленне дзяржаўнага рэгулявання дзейнасці па геалагічным вывучэнні нетраў і гідраметэаралагічнай дзейнасці, а таксама стварэнне ўмоў для развіцця арганізацый усіх форм уласнасці, якія ажыццяўляюць дадзеныя віды эканамічнай дзейнасці;
- узаемадзеянне ў межах сваёй кампетэнцыі з мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі пры вырашэнні прыродаахоўных пытанняў;
- кантроль у галіне аховы навакольнага асяроддзя і рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў;
- забеспячэнне захавання і ўстойлівага выкарыстання біялагічнай разнастайнасці, удзел у распрацоўцы і ажыццяўленні мерапрыемстваў па ўзнаўленні аб'ектаў жывёльнага і расліннага свету;
- забеспячэнне рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, грамадзян экалагічнай і гідраметэаралагічнай інфармацыяй, арганізацыя прапаганды экалагічных ведаў, удзел у стварэнні сістэмы асветы, адукацыі і выхавання ў галіне аховы навакольнага асяроддзя;
- ажыццяўленне міжнароднага супрацоўніцтва, вывучэнне, абагульненне і распаўсюджванне міжнароднага вопыту ў галіне аховы навакольнага асяроддзя і рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў, гідраметэаралагічнай дзейнасці, а таксама аховы атмасфернага паветра, азонавага слоя, рацыянальнага выкарыстання і аховы водных рэсурсаў, змякчэння наступстваў змены клімату і адаптацыі да зменаў , экалагічнай сертыфікацыі.