Штогод 4 кастрычніка адзначаецца Сусветны дзень аховы жывёл. Гэты дзень – не проста свята, якое заклікае да гуманнага стаўлення да ўсіх жывых істот, а напамін аб тым, што яны маюць патрэбу ў нашай абароне і клопату.
У Рэспубліцы Беларусь праводзяцца разнастайныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да гэтага дня і накіраваныя на выхаванне ў людзях пачуцця адказнасці за ўсё жывое на планеце.
Найбольш шырока выкарыстоўваецца ў сферы аховы прыроды дакумент – Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь, у якой змяшчаецца спіс рэдкіх відаў (у тым ліку падвідаў) дзікіх жывёл, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення на тэрыторыі Беларусі.
Беражлівыя адносіны да прыроды, захаванне лясоў, чысціні вадаёмаў і паветра – гэта аснова мірнага суіснавання ўсіх формаў жыцця на планеце. Гэта і ёсьць тое, што можа зрабіць кожны.
Гэтая дата павінна яшчэ раз нагадаць людзям пра адну з выдатных чалавечых якасцяў – міласэрнасць, якая павінна распаўсюджвацца і на нашых «меншых братоў». Дзень абароны жывёл – гэта магчымасць успомніць аб нашай агульнай адказнасці за захаванне жывёльнага свету нашай планеты!