Прэс-канферэнцыя на тэму:» патрыятычнае выхаванне праз экалагічную адукацыю і асвету”, прымеркаваная да Дня экалагічнай адукацыі (12 мая) пройдзе 16 мая ў 15.00 у прэс-цэнтры Дома прэсы. Спікеры раскажуць пра ўзаемасувязь паміж чалавекам і прыродай, а таксама важнасць захавання біяразнастайнасці і экасістэм для дабрабыту Рэспублікі Беларусь.