У ходзе лютаўскага прыёму грамадзян да кіраўніка прыродаахоўнага ведамства звярнуліся прадстаўнікі ТАА “Аўтаідэя” з пытаннем магчымасці падтрымкі эка-ініцыятывы па добраўпарадкаванні і азеляненні – Андрэй Худык выказаў гатоўнасць супрацоўнічаць. Сказана – зроблена!11 красавіка ў жылым комплексе “Зялёная гавань” (Мінскі раён) з’явілася алея будучага Парку тысячы раслін.