У мэтах далейшага павышэння якасці жыцця беларускага народа, забеспячэння канкурэнтаздольнасці нацыянальнай эканомікі на сусветнай арэне, стымулявання ініцыятывы, фарміравання ў грамадстве адказнасці за вынікі сваёй працы і пачуцця дачынення да будучыні краіны Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь 2024 год аб’яўлены Годам якасці. Адпаведны Указ № 375 ад 27 лістапада 2023 г. падпісаў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.
У рамках Года якасці зроблены акцэнт на павышэнні канкурэнтаздольнасці Беларусі праз беражлівыя і прадуманыя адносіны да рэсурсаў, рэалізацыю высокатэхналагічных і энергаёмістых праектаў, прыярытэт якасных паказчыкаў над колькаснымі. Намаганні засяроджаны на забеспячэнні якасных паказчыкаў шляхам стымулявання ініцыятывы, укаранення рацыяналізатарскіх ідэй, умацавання ў грамадстве сацыяльнага аптымізму, імкнення ствараць на агульнае дабро. Прыярытэтная ўвага надаецца фарміраванню ў грамадзян асабістай адказнасці за дасягненне высокай якасці жыцця (дастатковы ўзровень даходу, своечасовая дыспансерызацыя, здаровае харчаванне, добрая адукацыя, культурны вольны час).
Дакументам прадугледжана 69 мерапрыемстваў, накіраваных на ўмацаванне эканамічнага патэнцыялу Беларусі, забеспячэнне якасных паказчыкаў праз стымуляванне ініцыятывы, фарміраванне асабістай грамадзянскай адказнасці за дасягненне высокай якасці жыцця, інфармацыйнае забеспячэнне Года якасці. Вызначаны таксама іх мэты, механізмы і тэрміны рэалізацыі, адказныя выканаўцы. Каардынаваць дзейнасць дзяржорганаў, іншых арганізацый па выкананні плана ўпаўнаважаны Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі.
Актуальна пра Год якасці