16 верасня – Міжнародны дзень аховы азонавага слоя

16 верасня 1987 года быў падпісаны Манрэальскі пратакол па рэчывах, якія разбураюць азонавы слой. У гонар гэтай падзеі быў заснаваны Міжнародны дзень аховы азонавага слоя.
Тэма 2024 года – Манрэальскі пратакол: актывізацыя барацьбы са змяненнем клімату.
На сённяшні дзень азонаразбуральныя рэчывы прымяняюцца ў розных сферах: як холадагенты ў прамысловым і камерцыйным халадзільным абсталяванні, у кандыцыянерах, у вогнетушыцелях, у якасці растваральнікаў на вытворчасці, у аналітычных рэактывах і для каранціннай апрацоўкі ў сельскай гаспадарцы.
Узровень азону ў атмасферы павялічваецца ў сярэднім на 2% за дзесяцігоддзе, аднак прыняцце Манрэальскага пратакола і захаванне яго ўмоў ужо дало пазітыўныя вынікі. Калі ўсе краіны будуць прытрымлівацца пратакола і яго паправак, можна чакаць поўнай ачысткі атмасферы ад азонаразбуральных рэчываў да 2100 года.
Дзякуючы захаванню пратакола чалавецтву не проста ўдаецца прадухіліць глабальную катастрофу, але і дасягнуць устойлівага аднаўлення азонавага слоя на планеце.