Міжнародны дзень рэк адзначаецца штогод 14 сакавіка. Ён таксама вядомы пад назвай “Міжнародны дзень дзеянняў супраць плацін”.
Гэты дзень заснавалі ў 1997 годзе на Першай міжнароднай канферэнцыі ў Бразіліі для таго, каб звярнуць увагу людзей на праблему празмернасці плацін.
Плаціны і дамбы, як вядома, парушаюць натуральную плынь рэк і змяняюць экасістэмы цэлых рэгіёнаў, стаяць перашкодай на шляху прахадных рыб.
Беларусь размяшчаецца на водападзеле рэк, якія адносяцца да басейнаў двух мораў – Балтыйскага і Чорнага. На тэрыторыі краіны знаходзяцца 20, 8 тыс. рэк агульнай працягласцю 90, 6 тыс. км. Самыя буйныя з іх – Дняпро, Заходняя Дзвіна і Нёман. Самая доўгая рака ў межах рэспублікі – Днепр (на тэрыторыі краіны яе працягласць 689 км).
У Беларусі ўдзяляецца вялікая ўвага ахове водных рэсурсаў. Вядуцца рэгулярныя назіранні за гідралагічным рэжымам, якасцю паверхневых, падземных і сцёкавых вод.
Цяпер у Беларусі назіранні за гідралагічным рэжымам ажыццяўляюць 114 гідралагічных пастоў.
Сетка гідралагічных пастоў прызначана для правядзення назіранняў і атрымання даных аб стане паверхневых водных аб’ектаў і іх водных рэсурсах з мэтай вывучэння гідралагічнага рэжыму, вядзення дзяржаўнага воднага кадастра, ацэнкі ўплыву гаспадарчай дзейнасці на водныя рэсурсы і трансгранічнага масапераносу забруджвальных рэчываў, забеспячэння спажыўцоў першаснымі гідралагічнымі данымі, фактычнай. і прагнастычнай гідралагічнай інфармацыяй.
Рэкі – гэта не проста вада. Гэта хата для незлічонага мноства жывых істот, а таксама жыццёва важны рэсурс для ўсяго чалавецтва.
Мы заклікаем усіх захоўваць гэты натуральны здабытак, які з веку ў век працягвае захоўваць сваю актуальнасць!